
------------------------------------------------------------
Вітаем
------------------------------------------------------------

------------------------------------------------------------
${PRODUCTNAME} ${PRODUCTVERSION} ReadMe
------------------------------------------------------------

Апошнія абнаўленні гэтага файла гл. http://www.openoffice.org/welcome/readme.html
Шаноўны карыстальнік

Гэты файл утрымлівае важную інфармацыю пра гэту праграму. Прачытайце гэту інфармацыю вельмі ўважліва, перш чым пачаць працу.

Супольнасць OpenOffice.org, якая распрацоўвае гэты прадукт, запрашае вас да сяброўства. У ролі новага карыстальніка, вы можаце звярнуцца да карыснай інфармацыі на пляцоўцы ${PRODUCTNAME} на адрасе 
http://www.openoffice.org/about_us/introduction.html 
Таксама прачытайце ніжэй пададзеныя раздзелы пра тое, як пачаць удзельнічаць у праекце OpenOffice.org

------------------------------------------------------------
Ці сапраўды ${PRODUCTNAME} свабодны для ўсіх?
------------------------------------------------------------

http://www.openoffice.org/license.html 
------------------------------------------------------------
Чаму ${PRODUCTNAME} бясплатны для ўсіх?
------------------------------------------------------------

http://contributing.openoffice.org
------------------------------------------------------------
Заўвагі па ўстанаўленню
------------------------------------------------------------

Патрабаванні да сістэмы:

- Ядро Linux версіі 2.4 ці навейшае
- glibc2 версіі 2.3.2 ці навейшай
- glibc2 версіі 2.2.0 ці навейшай
- PC з працэсарам Pentium (Pentium III ці Athlon рэкамендуецца)
- 256 МБ памяці (рэкамендаваная колькасць 512 МБ)
- 440 МБ свабоднага месца на цвёрдым дыску
- Кітайская, японская, карэйская версіі: 440 МБ свабоднага месца на цвёрдым дыску
- X-сервер падрабязнасцю 1024x768 (рэкамендуецца лепшая), і найменей 256 колерамі



------------------------------------------------------------
------------------------------------------------------------




------------------------------------------------------------
Праблемы пры пуску праграмы
------------------------------------------------------------

Калі ў вас здараюцца праблемы з стартам ${PRODUCTNAME} (часта пры працы ў Gnome), выдаліце настаўленне зменнай асяроддзя SESSION_MANAGER з асяроддзя той абалонкі, з якой вы пускаеце ${PRODUCTNAME}. Гэта можна зрабіць, дапісваючы радок "unset SESSION_MANAGER" у пачатак скрыпта абалонкі soffice, які знаходзіцца ў каталогу "[каталог office]/program".

Праблемы з стартам ${PRODUCTNAME} (напр., "вісенне" праграмы), як і праблемы з выявай на экране, часта вынікаюць з праблем драйвера графічнай карты. Паспрабуйце абнавіць драйвер вашай графічнай карты, або выкарыстаць той драйвер, які быў устаноўлены разам з аперацыйнай сістэмай. Праблемы з выяўленнем трохвымерных аб'ектаў часта развязваюцца праз адлучэнне магчымасці "Ужываць OpenGL" у меню "Прылады - Настаўленні - ${PRODUCTNAME} - Від - Від 3D".

Заўважце, што копія і ўстаўка праз Абменнік паміж ${PRODUCTNAME} 1.x і ${PRODUCTNAME} ${PRODUCTVERSION} могуць не працаваць, калі перадаецца фармат OpenOffice.org. Калі такое адбываецца, выберыце 'Праца - Уставіць спецыяльнае' і выберыце іншы фармат, не ${PRODUCTNAME}, або непасрэдна адкрыйце дакумент ${PRODUCTNAME} ${PRODUCTVERSION}.

Упэўніцеся, ці вы маеце дастаткова свабоднага месца ў тымчасовым каталогу ў вашай сістэме, і што вы маеце паўнамоцтвы на чытанне, запісванне і выкананне. Закрыйце ўсе іншыя праграмы перад пускам Інсталятара.

------------------------------------------------------------
Клавішавыя скароты
------------------------------------------------------------

У ${PRODUCTNAME} можна ўжываць толькі тыя скароты (камбінацыі клавіш), якія не заняты аперацыйнай сістэмай. Калі камбінацыя клавіш не працуе ў ${PRODUCTNAME} так, як запісана ў Даведцы ${PRODUCTNAME}, спраўдзіце, ці гэты скарот не заняты пад патрэбы аперацыйнай сістэмы. Каб развязваць такія канфлікты, вы можаце змяняць прызначэнні клавіш у аперацыйнай сістэме. Таксама, вы можаце мяняць амаль усе прызначэнні клавіш у ${PRODUCTNAME}. Падрабязна пра гэта, гл. Даведку ${PRODUCTNAME} або Даведку аперацыйнай сістэмы.

Наступныя клавішныя камбінацыі былі змененыя ў апошнюю хвіліну (з-за супадзення з камбінацыямі пераключэння метадаў уводу на некаторых сістэмах):

- Ctrl-Space заменена на Ctrl-Shift-Space
- Ctrl-Shift-Space заменена на Ctrl-M

------------------------------------------------------------
Засцераганне файла
------------------------------------------------------------

Пачаткова, блакаванне файлаў у ${PRODUCTNAME} актывавана. Каб дэактываваць яго, трэба наставіць зменную асяроддзя SAL_ENABLE_FILE_LOCKING=0 і экспартаваць яе. Такія каманды ўжо ёсць, у выглядзе каментароў, у файле стартавага скрыпту soffice.

Увага: актыўнае засцераганне файлаў можа ствараць праблемы ў "Solaris" 2.5.1 і 2.7, калі яно ўжываецца супольна з "Linux NFS" 2.0. Калі сістэмнае асяроддзе ўтрымлівае гэтыя параметры, моцна рэкамендуецца не карыстацца магчымасцю засцерагання файлаў. Іначай, ${PRODUCTNAME} будзе "павісаць" пры спробе адкрыць файл з каталога, прымантаванага цераз NFS з камп'ютэра Linux.

------------------------------------------------------------
------------------------------------------------------------

http://www.openoffice.org/access/.

------------------------------------------------------------
Рэгістрацыя 
------------------------------------------------------------


------------------------------------------------------------
Апытанне карыстальнікаў 
------------------------------------------------------------

Апроч гэтага, у Сеціве існуе Апытанне карыстальнікаў. Мы заахвочваем вас запоўніць яго. Вынікі Апытання дапамогуць прадукту ${PRODUCTNAME} хутчэй устанаўляць новыя стандарты стварэння офіснага пакета наступнага пакалення. Выконваючы сваю Палітыку прыватнасці, супольнасць Супольнасць ${PRODUCTNAME} прыймае ўсе магчымыя меры, каб захававаць у таямніцы вашыя асабістыя звесткі.

------------------------------------------------------------
Падтрымка карыстальнікаў
------------------------------------------------------------

http://support.openoffice.org/http://user.services.openoffice.orghttp://www.openoffice.org/mail_list.htmlusers@openoffice.orghttp://wiki.services.openoffice.org/wiki/Website/Content/help/mailinglists.

Таксама зазірніце ў раздзел FAQ на http://wiki.services.openoffice.org/wiki/Documentation/FAQ.

------------------------------------------------------------
Паведамляць пра памылкі і праблемы 
------------------------------------------------------------

Пляцоўка ${PRODUCTNAME} змяшчае IssueZilla, механізм для паведамляння, сачэння за і развязвання памылак і пытанняў. Мы заахвочваем усіх карыстальнікаў пачувацца паўнамоцнымі і паведамляць пра пытанні і праблемы, якія могуць паўставаць у вашай канкрэтнай сітуацыі. Энергічнае паведамлянне пра праблемы гэта адзін з найважнейшых унёскаў, якія карыстальніцкая супольнасць можа зрабіць у працэс распрацоўкі і паляпшэння пакета. 

------------------------------------------------------------
Як узяць удзел 
------------------------------------------------------------

Супольнасць ${PRODUCTNAME} вельмі скарыстала б з вашага актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы гэтага важнага праекту адкрытых праграм.

Як карыстальнік, вы ўжо сталі важнай часткай працэсу распрацоўкі пакета, і мы хацелі б заахвоціць вас узяць яшчэ больш актыўны ўдзел, магчыма, і з перспектывай стаць доўгатэрміновым унёскадаўцам. Далучайцеся і чытайце старонку для карыстальнікаў: http://www.openoffice.org 

------------------------------------------------------------
Як пачынаць
------------------------------------------------------------

Найлепшы спосаб, каб пачаць удзельнічаць, гэта, найперш, падпісацца на адзін з спісаў ліставання, пасля нейкі час прысутнічаць, ужываючы архівы ліставання, каб асвоіць асноўныя тэмы, якія закраналіся пасля выпуску выточнага коду ${PRODUCTNAME} у кастрычніку 2000. Калі вы асвоіцеся, то ўсё, што ад вас спатрэбіцца тады, будзе адаслаць прадстаўленне праз email і пачаць працу. Калі канцэпцыі Open Source вам знаёмы, спраўдзіце нашы спісы To-Do і паглядзіце, ці там ёсць нешта, з чым вы хацелі б дапамагчы http://development.openoffice.org/todo.html.

------------------------------------------------------------
Падпісацца
------------------------------------------------------------

Вось некаторыя з спісаў ліставання праекта, на якія вы можаце падпісвацца на пляцоўцы http://www.openoffice.org/mail_list.html
- Навіны: announce@openoffice.org *рэкамендуецца ўсім карыстальнікам* (малы трафік) 
- Галоўны форум карыстальнікаў: user@openoffice.org *лёгка сачыць за дыскусіямі* (вялікі трафік)
- Маркетынгавы праект: dev@marketing.openoffice.org *па-за распрацоўкай* (пачынае быць вялікім) 
- Агульнае ліставанне для тых, хто бярэ ўдзел: dev@openoffice.org (сярэдні/вялікі трафік) 

------------------------------------------------------------
Далучыцца да аднаго ці некалькіх праектаў
------------------------------------------------------------

Вы можаце зрабіць важны ўнёсак у гэты праект адкрытага праграмнага забеспячэння, нават калі ваш досвед распрацоўкі ці кадавання праграм малы. Так, вы!

На http://projects.openoffice.org/index.html вы можаце знайсці праекты ад  Лакалізацыі, Партавання і Групавай Працы да важных праграматэхнічных праектаў. Калі вы не распрацоўнік, паспрабуйце сябе ў праектах Маркетынгу ці Дакументацыі. Праект Маркетынгу OpenOffice.org выкарыстоўвае як традыцыйныя, так і нефармальныя камерцыйныя метады дзеля маркетынгу адкрытага праграмнага забеспячэння, і мы робім гэта цераз моўныя і культурныя бар'еры, і таму, вы можаце дапамагчы нават распаўсюдам звестак, нават сказаўшы сябру пра гэты офісны пакет.

Вы можаце дапамагчы, далучыўшыся да Сеткі маркетынгавых сувязяў і звестак вось тут: http://marketing.openoffice.org/contacts.html  дзе вы можаце забяспечыць непасрэдную камунікацыю з прэсай, медыямі, урадавымі арганізацыямі, кансультантамі, школамі, Групамі карыстальнікаў Linux і распрацоўнікамі і ў вашай краіне, і ў мясцовай супольнасці.


Спадзяемся, што вам спадабаецца праца з новым ${PRODUCTNAME} ${PRODUCTVERSION}, і што вы далучыцеся да нас у Сеціве.

Супольнасць OpenOffice.org


------------------------------------------------------------
Выкарыстаны/зменены выточны код
------------------------------------------------------------

Portions Copyright 1998, 1999 James Clark. Portions Copyright 1996, 1998 Netscape Communications Corporation.
